Ён асудзіў на тры гады калоніі Іллю Давыдзенку, на 2,5 года калоніі — Марыну Маркевіч, на паўтара года калоніі — Ганну Кісялёву, Віктара Хімароду і Максіма Мацулевіча. Таксама вядома, што «Мінсктранс» падаў іск на 15 тысяч рублёў. На абвяшчэнні прысуду палітзняволеныя былі ў кайданках, іх суправаджала шасцёра канваіраў.

Усіх прызналі вінаватымі паводле арт. 368 за спальванне пудзіла Лукашэнкі, а Іллю і Марыну таксама — паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у Маршы.

Усе абвінавачаныя ў выніку прызналі віну, хоць на першых допытах ніхто з іх гэтага не рабіў. Доказамі па справе сталі фотаздымкі з фотаапарата Іллі Давыдзенкі, а таксама скрыншоты з запісаў з тэлеграм-каналаў, дзе былі апублікаваныя здымкі асабістых сустрэч абвінавачаных.

Хто такія абвінавачаныя?

У Віктара, Максіма і Ганны ёсць дзеці, яны прасілі вярнуць іх у сем’і. Для сем’яў усіх пяці абвінавачаных затрыманне блізкіх стала вялікім ударам: тады ў адзін дзень кропкава прыйшлі па кожнага з іх.

Вядома, што Ілля Давыдзенка захапляецца фотаздымкай.

Марына — дызайнер і творчая асоба. Знаёмыя распавядаюць, што яна добрая і спагадлівая дзяўчына і любіць катоў: дома яны з матуляй маюць шмат хатніх жывёл. Да затрымання яна працавала ў гандлёвай сетцы «Карона» — афармляла банэры і іншую друкаваную прадукцыю. Віктар Хімарода — «цудоўны сем’янін, які вельмі любіць сваіх дзяцей». Знаёмыя кажуць, што калі яго жонка на працы, ён з ахвотай застаецца з імі і можа прыгатаваць піражкі і іншыя стравы. Ён вясёлы, добры і спагадлівы чалавек. Да пратэстаў у 2020 годзе працаваў у банку, а потым сышоў у замежную фірму і пачаў працаваць у наглядзе за фінансамі. Пасля ўтрымання на Акрэсціна яму была неабходная псіхалагічная дапамога.

Максім Мацулевіч таксама вельмі любіць сына, мае цудоўнае пачуццё гумару. Да затрымання ён працаваў у «Еўраторгу».

Ганна Кісялёва — мастачка. Яна любіць паэзію і вышыўку. «Творчая, свабодалюбівая, з выдатным пачуццём гумару», — так апісваюць яе знаёмыя. Да затрымання яна працавала дызайнеркай у прыватнай тыпаграфіі.

Палітзняволеным бракуе падтрымкі, таму напісаць ім лісты салідарнасці, падтрымаць грашовымі пераводамі і бандэролямі можна па адрасе СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
16