«ЗША не змогуць рэзка павялічыць здабычу. Аб'ём вытворчасці, які ёсць на сёння — гэта ўсё, што ёсць», — кажа кіраўнік фонду інвестыцый Quantum Energy Partners (інвестар у сланцавы сектар) Уіл Ванло.

Нагадаем, на фоне расійска-ўкраінскай вайны Расія выкарыстала свае пастаўкі газу як геапалітычную зброю для распальвання энергетычнага крызісу наступнай зімой, а таксама для таго, каб аслабіць эканоміку заходніх краін і палітычна раскалоць Еўрапейскі саюз, каб ён адмовіўся ад падтрымкі Украіны. Расія спыніла пастаўкі свайго газу праз «Паўночны паток — 1». Еўрапейскія краіны, у тым ліку тыя, якія моцна залежалі ад расійскага газу, заявілі, што Расія перастала быць надзейным пастаўшчыком энерганосьбітаў і ад расійскіх паставак будуць паступова адмаўляцца.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
8