Фота: сацыяльныя сеткі

Фота: сацыяльныя сеткі

«Гэтая праца навучыла мяне не паддавацца, быць мегаадказнай, ствараць каманды і даводзіць ідэі да канца. Жыць на адрэналіне, як у жывым эфіры, і самааддана працаваць», — напісала ў фэйсбуку тэлевядучая. 

Аліна Коўшык расказала «Нашай Ніве», што «сышла па пагадненні бакоў з уласнай ініцыятывы». 

Дзяліцца сваімі планамі тэлевядучая пакуль не стала. 

«У хуткім часе змагу паведаміць усе дэталі», — адказала яна. 

Фота: сацыяльныя сеткі

Фота: сацыяльныя сеткі

Аліна Коўшык была вядучай міжнароднай праграмы «ПраСвет», аўтаркай ідэі першага кулінарнага шоу на Белсаце «Я не буду гэта есці». 

Раней яна таксама працавала ў «Аб'ектыве» і «Студыі Белсат». У праграме «54%» паказвала свет вачыма жанчын. 

Коўшык таксама з'яўляецца сузаснавальніцай Цэнтра беларускай салідарнасці ў Варшаве.

Фота: Юлія Шаблоўская

Фота: Юлія Шаблоўская

Чытайце таксама: 

«Ведаю, што сустрэну сваё каханне, калі прыйдзе час». Чым цяпер жыве паэт і тэлевядучая Валярына Кустава

6 беларускамоўных ютуб-каналаў, якія вы маглі прапусціць

«Нічога не панятна, но так непрыятна». Слава Камісаранка апублікаваў свой першы стэндап на беларускай мове

Клас
9
Панылы сорам
6
Ха-ха
7
Ого
17
Сумна
75
Абуральна
7