Ілюстрацыйны здымак. Фота: Мінабароны

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Мінабароны

Цяпер валодаць расійскімі пашпартамі могуць тыя беларускія афіцэры, якія пачыналі службу за часамі СССР. А гэта значыць, што ад падпалкоўнікаў (калі не пашчасціла) да генералаў. Усё высокапастаўленыя кадры. 

Намеранай работы па выяўленні ўласнікаў расійскіх пашпартоў контрвыведкай і службамі ўласнай бяспекі беларускіх сілавых ведамстваў, кажуць нашы суразмоўцы, не вядзецца. 

Збольшага пра такія выпадкі, як і з Сахашчыкам, становіцца вядома выпадкова. 

«У МУС такіх спрабавалі выяўляць і выціскаць з ведамства, дакладна памятаю адзін момант са звальненнем палкоўніка са штаба МУС, які атрымаў расійскае грамадзянства ў 1993-м, калі быў вайскоўцам. Праводзілася доўгая праверка законнасці атрымання расійскага грамадзянства і афіцыйная выснова стала такой: пашпарт РФ і знаходжанне на службе ў органах унутраных спраў несумяшчальныя.

Але тут ёсць нюанс, што ён выпадкова сам выдаў гэты момант сваёй біяграфіі. Рэальнасць жа наступная — ніхто мэтава расійскае грамадзянства не выяўляе. Галоўнае, каб не было карты паляка, вось у гэты бок Упраўленне ўласнай бяспекі рые», — сказаў нам высокапастаўлены міліцыянер. 

«Да канца нулявых праскоквалі выпадкі, што звальнялі тых, у каго выяўлялі расійскі пашпарт. Ведаю пра выпадковыя выяўленні. Калі хто разумны, то яны, пэўна, зрабілі высновы і заціхарыліся. А Сахашчыка не асуджаю, я так разумею, што на момант перавыдання пашпарта ён у краіне не жыў, у войску не служыў, займаўся бізнэсам і карыстаўся чужым пашпартам у бізнэс-інтарэсах», — сказаў іншы афіцэр. 

Нашы суразмоўцы кажуць, што праз недасяжнасць расійскіх пашпартных баз выявіць колькасць афіцэраў-«расіянаў» немагчыма, усё толькі ў тэорыі. 

«У нас шмат хто з былых афармляюць ВНЖ у Расіі, каб атрымліваць вайсковую пенсію там. У большасці на гэтым моманце нічога не ёкае. Думаю, што такіх, хто трымае пад падушкай расійскі пашпарт на ўсялякі выпадак, — нямала.

Пераважна ўсе яны ў Генштабе і цэнтральным апараце Міністэрства абароны, сыходзячы з магчымасцяў па ўзросце. Думаю, добра было б праверыць на факт наяўнасці расійскага пашпарта спадара Белаконева. Зрэшты, вядомыя выпадкі, што асобныя афіцэры кіруючых вайсковых органаў прыязджаюць на работу на машыне з расійскімі нумарамі», — сказаў высокапастаўлены ваенны. 

«У цэлым з існай сістэмай нічога незвычайнага ў прывязанасці да Расіі няма. Для афіцэршчыны гэта і ідал, і карміцелька. Калі былі крызісы ды дэвальвацыі, у Расію многія з'язджалі проста на працу, паслаўшы службу. Даходзіла да таго, што жонкі афіцэраў прыносілі рапарты, спецсродкі, пасведчанне службовае, матэрыялы, а на пытанне, дзе муж, адказвалі, што ўжо колькі дзён, як у Смаленску на будоўлі, бо жыць няма за што», — сказаў яшчэ адзін наш суразмоўца. 

«Наша Ніва» спытала ў прадстаўнікоў «Байпол», ці ацэньвалі яны колькасць грамадзян Расіі ў вышэйшых эшалонах сілавікоў, але яны сказалі, што не маюць такой інфармацыі, дапусціўшы, што «такіх нямала». 

Клас
21
Панылы сорам
23
Ха-ха
8
Ого
10
Сумна
7
Абуральна
83