Паводле гэтых звестак, паступленні ў расійскую казну ад продажу выкапнёвага паліва, якія складаюць больш за траціну бюджэту краіны, у жніўні скараціліся да 671,9 млрд рублёў (11,1 млрд даляраў). Гэта самыя нізкія паступленні з чэрвеня 2021 года, паказваюць вылічэнні, заснаваныя на інфармацыі, прадстаўленай расійскім Міністэрствам фінансаў.

Гэта на 13% менш, чым месяцам раней, і на 3,4% ніжэй, чым год таму.

Гэта немінуча адбіваецца на расійскім бюджэце. У панядзелак Мінфін даў справаздачу аб выдатках і даходах бюджэту за студзень-жнівень гэтага года.

З гэтых звестак вынікае, што прафіцыт бюджэту, гэта значыць розніца паміж даходамі і выдаткамі, склаў за першыя дзевяць месяцаў года ўсяго 137 млрд рублёў.

Даныя паказваюць, што з кожным месяцам прафіцыт бюджэту зніжаецца. Калі за студзень-май ён складаў амаль 1,5 трлн рублёў, то ў студзені-ліпені — ужо 482 млрд.

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0