Прапановы зусім розныя: хтосьці гатовы прывезці iPhone 14 без перадаплаты, хтосьці — толькі пры ўмове 100%-най перадаплаты, хтосьці абяцае вытрымаць тэрміны дастаўкі ў 10 дзён, хтосьці больш расплывіста кажа аб дастаўцы «ў верасні».

У залежнасці ад умоў дастаўкі і мадэлі, адрозніваюцца і кошты гаджэтаў: замовіць у прыватнікаў новыя iPhone 14 можна па кошце ад 3 да 5,5 тысячы рублёў.

Як растлумачылі OL прадаўцы, тэлефоны збіраюцца набываць у Еўропе, хтосьці вязе з Кітая.

Афіцыйны рэсэлер і сотавыя аператары пакуль не будуць пастаўляць прадукцыю Apple у Беларусь. Пакуль у іх у продажы ёсць папярэдняя мадэль, iPhone 13, цэны на яе стартуюць ад 2 тысяч.

7 верасня былі прадстаўленыя навінкі ад Apple: смартфоны iPhone 14, iPhone 14 Plus, iPhone 14 Pro і iPhone 14 Pro Max, разумны гадзіннік Apple Watch Series 8, Apple Watch SE і Apple Watch Ultra, а таксама навушнікі AirPods Pro другога пакалення.

Кошт iPhone 14 у базавых версіях у залежнасці ад мадэлі складзе ў Злучаных Штатах ад $799 да $1099. Старт продажаў — 16 верасня.

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2