Пра ініцыятыву распавёў еўрадэпутат ад Эстоніі Урмас Паэт, адзначыўшы, што ён далучыўся да гэтай прапановы. Ён лічыць, што для расійскіх турыстаў «варта ўвесці ва ўсім Еўрапейскім саюзе забарону на выдачу турыстычных віз». Аднак, паколькі краіны-ўдзельніцы ЕС да гэтага часу не здолелі дамовіцца паміж сабой, варта было б працягнуць працу ў гэтым кірунку.

На думку членаў Еўрапарламента, забарона на выдачу ўязных віз павінна закрануць усіх вайскоўцаў і чыноўнікаў урадаў Расіі і Беларусі, а таксама членаў іх сем'яў.

Раней паведамлялася, што Латвія, Літва, Эстонія, Польшча, Чэхія, Славакія, Данія, Бельгія і Нідэрланды перасталі прымаць ад расіян дакументы на афармленне турыстычных віз.

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1