Практыка запячатвання завяшчанняў памерлых членаў каралеўскай сям'і бярэ свой пачатак з 1910 года. Больш за 30 з іх цяпер захоўваюцца ў сейфе ў невядомым месцы ў Лондане пад наглядам суддзі.

Пасля смерці старэйшага члена каралеўскай сям'і выканаўца завяшчання звяртаецца да старшыні аддзела сямейных спраў Вярхоўнага суда Лондана з просьбай запячатаць завяшчанне. 

Гэтыя падрабязнасці былі невядомыя свету да таго часу, пакуль у красавіку 2021 года не памёр муж каралевы, прынц Філіп. Тады суддзі Эндру Макфарлейну прыйшлося разглядаць заяву аб запячатванні яго завяшчання. Суддзя пастанавіў, што завяшчанне сапраўды павінна быць змацавана пячаткай, але вырашыў апублікаваць сваё рашэнне, каб даць грамадскасці хоць нейкае разуменне таго, што адбываецца і чаму.

«Ступень агалошвання, якую, верагодна, прыцягне публікацыя, была б вельмі вялікай і цалкам супярэчыла б мэце захавання годнасці суверэна», — напісаў ён, дадаўшы, што гэта неабходна для таго, каб манарх мог выконваць сваю канстытуцыйную ролю.

Завяшчанне памерлай каралевы будзе захоўвацца ў сейфе разам з завяшчаннем яе мужа, а таксама яе маці Лізаветы і сястры прынцэсы Маргарэт, якія памерлі ў 2002 годзе.

Пахаванне Лізаветы II адбудзецца 19 верасня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Алег / Адказаць
14.09.2022
Можа, нейкую лухту скажу, але што, калі Лізавета ІІ напісала: "Ахвярую ўсё, што маю свайму ўнуку Уільяму". Дзе той Уільям будзе праз 90 гадоў...

Ці там нешта іншае ў тых завяшчаннях пішуць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру