Як піша газета, падрыхтоўка наступлення пачалася пасля таго, як Зяленскі паведаміў украінскім генералам, што хоча прадэманстраваць, што яго краіна можа супрацьстаяць расійскаму ўварванню.

Першапачаткова УСУ распрацавалі план наступлення на поўдні краіны, што павінна было вярнуць Херсон і адрэзаць Марыупаль ад расійскіх войскаў на ўсходзе. Аднак і ўкраінскія, і амерыканскія эксперты прыйшлі да высновы, што такая аперацыя пацягне велізарныя страты і можа не прывесці да хуткага вяртання тэрыторый.

Пасля гэтага, як піша NYT, украінскае камандаванне стала больш актыўна дзяліцца сваімі планамі з амерыканскай і брытанскай разведкай і звяртацца да іх па параду. Па словах крыніц газеты, планы па наступленні некалькі разоў абмяркоўваў саветнік па нацыянальнай бяспецы ЗША Джэйк Саліван з кіраўніком офіса прэзідэнта Украіны Андрэем Ермаком, а старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў Марк Мілі рэгулярна гаварыў з украінскім камандаваннем пра разведзвесткі і ваенную дапамогу. У Кіеве пачалі праходзіць штодзённыя сустрэчы ўкраінскіх вышэйшых афіцэраў з брытанскімі і амерыканскімі вайскоўцамі.

Аўтары плана лічылі, што наступленне неабходна правесці да пачатку зімы, калі ва Уладзіміра Пуціна з'явіцца магчымасць ціснуць на Еўропу пры дапамозе газу.

У жніўні па просьбе Кіева Вашынгтон стаў больш актыўна перадаваць разведзвесткі пра пазіцыі расійскіх войскаў і шукаць іх слабыя месцы. Аналіз разведданых паказаў, што Масква наўрад ці зможа хутка ўмацаваць пазіцыі на паўночным усходзе, нават калі заўважыць падрыхтоўку Украіны да наступлення.

«Мы бачылі, што расіяне фактычна перамясцілі значную частку сваіх найлепшых сіл на поўдзень у межах падрыхтоўкі да іншага контрнаступлення», — кажа намеснік кіраўніка Пентагона Колін Каль.

У выніку Украіна падрыхтавала план, які прадугледжвае два наступленні — пад Херсонам і пад Харкавам. Гэтым разам і ў Лондане, і ў Вашынгтоне, і ў Кіеве пагадзіліся з тым, што наступленне павінна быць паспяховым. Яшчэ большай упэўненасці ў поспеху аперацыі Кіеву дадалі рэгулярныя пастаўкі амерыканскай зброі, кажуць крыніцы NYT.

Поспех наступлення ў Харкаўскай вобласці прадэманстраваў недахоп якасных разведданых у расійскай арміі, якая не змагла своечасова выявіць нарошчванне сілаў УСУ, кажуць крыніцы газеты. Яны адзначаюць, што з-за адступлення ў расійскай арміі з'явіліся праблемы з забеспячэннем, дзякуючы якім у найбліжэйшыя тыдні ў Украіны могуць узнікнуць новыя магчымасці для наступлення.

Нягледзячы на поспех на ўсходзе Украіны, чыноўнікі і ў Вашынгтоне, і ў Кіеве лічаць найбольш важным тое, што адбываецца на поўдні. Там, як і чакалася, контрнаступленне рухаецца значна павольней з-за значна большай колькасці расійскіх войскаў. Аднак пачатак аперацыі дазволіў адкласці магчымае галасаванне аб далучэнні Херсона да Расіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
(:::::) / Адказаць
13.09.2022
Нават сумненняў не было.
0
Гость / Адказаць
13.09.2022
Может быть и так , но осуществили , и это Важно - украинцы!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру