Аднаго з затрыманых адвакатаў завуць Міхась Макараў. У 2016 годзе ён скончыў юрыдычны факультэт БДУ, а як мінімум з 2019 года працаваў адвакатам. На судзе па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння» ён абараняў Мікіту Дранца.

Адваката, як пішуць сілавікі, абвінавачваюць у «разгалошванні звестак папярэдняга следства».

Сілавікі паведамляюць пра затрыманне групы адвакатаў, аднак пэўны час было вядома толькі адно імя.

Пасля з'явілася інфармацыя ад МУС, што затрымалі таксама адвакатку Анастасію Сагановіч.

Паведамляецца, што затрыманыя перадалі «экстрэмісцкім» тэлеграм-каналам персанальныя звесткі супрацоўнікаў ГУБАЗіК, Следчага камітэта, пракуратуры і суддзяў, якія разглядалі крымінальную справу «Рэвалюцыйнага дзеяння» (артыкул 407 КК).

Таксама Макараву і Сагановіч ставяць у віну артыкул 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Лідкін боршч / Адказаць
13.09.2022
Якая гідкая, агідная ўлада. Дык можа суды-тройкі зрабіць, навошта гэтыя пракуроры, суддзі, адвакаты ды сьведкі, калі затрымліваюць чалавека, і на яго адразу 2-5 крымінальных артыкулаў вешаюць.
0
даведка / Адказаць
14.09.2022
Это же какой лютый страх испытывают прислужники режима, что паническая атака случилась только из-за обнародования фамилий судей, прокуроров, следователей, оперативных сотрудников, причастных к массовой фальсификации уголовных дел на представителей нового прогрессивного поколения будущей свободной Беларуси...  
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру