Святлана Кудзеліч. Фота: bfla.eu

Святлана Кудзеліч. Фота: bfla.eu

Кудзеліч, якая год таму нарадзіла сына, узяла на паўмарафоне бронзу на дыстанцыі 21,1 км. Вышэйшыя месцы на п’едэстале падзялілі паміж сабой Марына Даманцэвіч (падпісантка праўладнага ліста ўзяла золата) і Вольга Немагай.

А крыху пазней Святлана, падпісантка ліста спартсменаў супраць гвалту, падзялілася ў сторыс непрыемнай гісторыяй, звязанай з паўмарафонам. Кудзеліч распавяла, што яе, тытулаваную беларускую бягуху, увогуле не хацелі дапускаць да ўдзелу ў паўмарафоне.

Па словах Кудзеліч, за дзень да старту чыноўнікі сабралі кансіліум, па выніках якога вырашылі ўсё ж такі дазволіць Святлане спаборнічаць. Але з заўвагай.

Рэч у тым, што ў рамках Мінскага паўмарафона чыноўнікі зладзілі таксама адкрыты чэмпіянат Беларусі па паўмарафоне, які адначасова лічыўся адным з этапаў Беларускай легкаатлетычнай лігі. І вось да гэтага мерапрыемства Кудзеліч — беларуску, што выступала за краіну і брала для яе медалі — не дапусцілі.

Пры гэтым у чэмпіянаце прынялі ўдзел расіяне: напрыклад, першае месца сярод мужчын, хоць і ў нейтральным статусе, заняў Рынас Ахмадзееў з Расіі.

Таму адзінай узнагародай Кудзеліч у нядзелю стала бронза паўмарафона. Што да чэмпіянату краіны, там бронзу аддалі Карыне Тамашук — бягусе, што саступіла Святлане хвіліну (вынік 1:18:36 супраць выніку 1:17:36 у Кудзеліч).

«Паперпрам» разграміў рагачоўскі «Дняпро» 29:0. Гэта новы рэкорд чэмпіянату Беларусі

Каб не гуляць з ябацькамі, футбаліст сышоў з добрага беларускага клуба — і шчаслівы

Тройчы найлепшы футбаліст Беларусі ледзь не вярнуўся ў нацыянальны чэмпіянат, але ягонае «пакаяннае» відэа не задаволіла міністра

Клас
4
Панылы сорам
14
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
33