«Нехта Зяленскі сказаў, што ён не будзе весці дыялог з тымі, хто высоўвае ультыматумы. Цяперашнія «ўльтыматумы» — дзіцячая размінка перад патрабаваннямі будучыні. І ён іх ведае: татальная капітуляцыя кіеўскага рэжыму на ўмовах Расіі», — напісаў у сваім тэлеграм-канале Мядзведзеў.
Пры гэтым на мінулым тыдні УСУ паспяхова развіла контрнаступленне і вызваліла больш за 8 тыс. кв. км тэрыторыі. Гэта больш, чым РФ захапіла з красавіка.





