president.gov.by

president.gov.by

Менавіта транспартная галіна з'яўляецца натуральным правадніком знешнегандлёвых аперацый, прыносіць у краіну амаль палову валютнай выручкі ад экспарту паслуг (прыкладна 45%), — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, санкцыі разарвалі многія даўно выбудаваныя лагістычныя ланцужкі, што прыводзіць да выдаткаў вытворцаў ва ўсіх галінах.

— Каб прыбыткова прадаць сваю прадукцыю на экспарт ці паставіць на ўнутраны рынак камплектуючыя, патрабуецца сапраўды віртуозная лагістыка. І прасцей, ва ўсякім разе, у бліжэйшай будучыні не стане.

Таму па-ранейшаму штодзённая праца Міністэрства транспарту — дамаўляцца аб вагонах, кантэйнерах, прапускных «вокнах», канкурэнтных тарыфах. Тым больш, што задачы па нарошчванні фізічных аб'ёмаў і дыверсіфікацыі экспарту галіновым міністрам пастаўленыя. Іх выкананне ў некаторым родзе залежыць ад паваротлівасці Міністэрства транспарту, «Белавія», — падкрэсліў Лукашэнка.

Па яго словах, Беларусь своечасова адбіла забарону на перасоўванне грузавых аўтамабіляў з Еўрасаюза. «Цяпер штодня на перачэпцы ў нас каля тысячы транспартных сродкаў. Гэта значыць, сюды прыехалі — будзьце ласкавыя пакінуць свой груз, прычэпы, едзьце ў адваротны бок, мы павязём далей ваш груз», — заявіў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
15
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6