Херсон. Фота: Алена Касцючэнка / «Новая газета»

Херсон. Фота: Алена Касцючэнка / «Новая газета»

Са слоў дзвюх крыніц «Медузы», блізкіх да Крамля, расійскія ўлады адклалі на нявызначаны тэрмін правядзенне рэферэндумаў аб «далучэнні да Расіі» самаабвешчаных «ЛНР» і «ДНР», а таксама акупаваных тэрыторый украінскіх абласцей — Запарожскай, Харкаўскай і Херсонскай (у кожнай з іх расійскія ўлады раней сфармавалі так званую вайскова-цывільную адміністрацыю).

Суразмоўцы «Медузы» растлумачылі, што адзіная прычына гэтага рашэння — паспяховы контрнаступ украінскіх войскаў на Харкаўскім напрамку. Крыніцы падкрэслілі, што звязаныя з Крамлём паліттэхнолагі, якія працавалі ў Харкаўскай і Запарожскай абласцях, ужо адкліканыя ў Расію: «******* [паспешліва з'ехалі] ўсе. Паступіў загад ехаць дадому». У Херсонскай вобласці расійскія паліттэхнолагі, якія рыхтавалі рэферэндум, пакуль застаюцца.

Як раней пісала «Медуза», на пачатку верасня сакратар генсавета «Адзінай Расіі», першы віцэ-спікер Савета Федэрацыі Андрэй Турчак абвясціў, што рэферэндумы будзе «правільна і сімвалічна» правесці 4 лістапада — у Дзень народнага адзінства. Прадстаўнікі акупацыйных «вайскова-цывільныіх адміністрацый» на падкантрольных Расіі тэрыторыях гэтую ідэю падтрымалі.

4 лістапада стала першай канкрэтнай датай рэферэндумаў, якую адкрыта называлі расійскія чыноўнікі такога высокага рангу. Пры гэтым на самым пачатку вайны ў Крамлі былі ўпэўненыя, што змогуць анексаваць новыя тэрыторыі ўжо ў красавіку. Затым праз няўдачы на фронце дэдлайн перанеслі на май, а потым і на 11 верасня — у гэты дзень у Расіі праходзяць рэгіянальныя выбары.

Аднак правесці іх у верасні таксама не ўдалося. У выніку пад ціскам Уладзіміра Пуціна, якому «не церпіцца далучыць» новыя тэрыторыі, у Адміністрацыі прэзідэнта РФ усталявалі канчатковую дату — 4 лістапада.

Па словах аднаго з суразмоўцаў медыя, ужо на наступным тыдні акупацыйныя «ваенна-цывільныя адміністрацыі» ўкраінскіх тэрыторый павінны былі афіцыйна абвясціць пра пачатак падрыхтоўкі да лістападаўскага рэферэндуму. Цяпер усе гэтыя планы «пастаўленыя на стоп», пра лістапад гаворка ўжо не вядзецца».

Суразмоўцы, блізкія да Крамля, падкрэслілі: расійскія ўлады не разумеюць, калі змогуць вярнуцца да абмеркавання канкрэтных дат магчымага галасавання, — гэта залежыць ад таго, як будзе развівацца контрнаступ Украіны. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў на пытанні «Медузы» пра лёс рэферэндумаў не адказаў.

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
18
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2