Калі гэта здарыцца, невядома. Але ў сюжэце БТ было заяўлена, што столькі будзе каштаваць камп’ютар з дыяганаллю экрана 15,6 цаляў і што цана будзе залежаць ад «начынкі». Ніякіх іншых тэхнічных характарыстык у сюжэце не прыводзілася. 

Нагадаем, што 1 верасня падчас «адкрытага ўроку» Лукашэнка паказаў падлеткам ноўтбук «Гарызонт». Беларускага ў ім, па ягоных словах, было толькі 12%. 

Па сюжэце БТ незразумела, што з кампанентаў зроблена ў Беларусі. Як сцвярджае інжынер-канструктар прадпрыемства, яны засвоілі друкаваныя платы і кабельныя злучэнні. Долю лакалізацыі збіраюцца павялічыць за кошт вытворчасці карпусоў.

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
16
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0