Улады Малдовы забаранілі раней анансаваныя палёты ў Расію, якія патлумачылі «мэтамі гарантавання авіяцыйнай бяспекі».

«Авіякампанія Air Moldova не зможа забяспечыць выкананне раней анансаваных рэйсаў маршрутам Кішынёў — Масква, заяўленых з 1 кастрычніка. Продажы авіябілетаў на Маскву былі спыненыя», — адзначаецца ў паведамленні.

Для вяртання грошай за ўжо набытыя квіткі пасажырам трэба звярнуцца па паштовым адрасе кампаніі. Авіякампанія заяўляе, што звяжацца з Упраўленнем грамадзянскай авіяцыі Малдовы для ўдакладнення дакументаў, на падставе якіх была ўведзеная забарона. У выпадку, калі праблема не вырашыцца, Air Moldova «пакідае за сабой права звярнуцца ў суд».

У пятніцу Air Moldova абвясціла аб аднаўленні рэйсаў у Маскву з 1 кастрычніка. Авіякампанія тлумачыла прынятае рашэнне вынікам шматлікіх зваротаў грамадзян Малдовы, якія жадаюць вярнуцца дадому або ўз'яднацца з сем'ямі, а таксама рэалізаваць квіткі, набытыя ў перыяд пандэміі і пасля закрыцця паветранай прасторы ў лютым.

Пазней стала вядома, што Упраўленне грамадзянскай авіяцыі краіны забараніла нацыянальным авіяперавозчыкам «выкананне паветраных аперацый у паветранай прасторы Расійскай Федэрацыі». Віцэ-прэм'ер Малдовы Андрэй Спыну заявіў, што Air Moldova зрабіла «безадказную заяву», і назваў такія палёты «рызыкоўнымі».

Прамыя авіязносіны паміж Расіяй і Малдовай былі перапыненыя 24 лютага, пасля пачатку ваенных дзеянняў ва Украіне, з-за закрыцця паветранай прасторы над краінай.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0