15-гадовы Яраслаў з Гомельшчыны стаў зоркай тыктоку пасля таго, як зняў пародыю на блогера Аляксея Іванова. Той здымае ролікі, у якіх незвычайна прадае аўтамабілі. Хлопец вырашыў зрабіць падобнае відэа толькі ў беларускіх рэаліях. Пазычыў у бацькі пінжак і скарыў сацсеткі сваёй харызмай.
Нядаўна ён зняў сапраўдную рэкламу для «Джылі».
«Хочаце даказаць суседу на BMW, што ў яго не машына, а карыта? Пакажыце яму салон Geely Atlas Pro», — рэкламуе ён.
І запэўнівае, што не купіць такое аўто — «фатальная памылка».
«У краіну перасталі прывозіць люкс аўто? Затое ёсць Atlas Pro, пабудаваны на агрэгатах Volvo», — суцяшае хлопец.
«Чёткая, дерзкая, как пуля резкая». У тыктоку зрабіў фурор ролік беларуса, які незвычайна прадае машыну
Касцюм і машыну ўзяў у бацькі. Што за хлопец «прадае» аўтамабіль у тыктоку





