Раней расійскія блогеры паведамілі пра высадку ўкраінскага дэсанту каля Хатомлі на ўсходнім беразе Печанежскага вадасховішча.
А кіраўнік Луганскай абласной адміністрацыі намякнуў на тое, што ўкраінскія войскі блізкія да вызвалення Лісічанска — значнага прамысловага цэнтра на рацэ Северскі Данец, месца размяшчэння нафтаперапрацоўчага завода.
Гэта азначае, што расійскі фронт рассыпаўся як даміно пасля прарыву ўкраінскай арміі на поўнач ад Балаклеі.





