«Усім прывітанні ад Ксюшы, правялі з ёй цэлыя содні разам. Выглядае крута, бадзёрая, разумная і класная. Цяпер з фізухай у яе 6-pack нават) Ну і 3-ці разрад закройшчыцы. Вядома, многія навіны для яе сюрпрыз, але яны там добра ўмеюць здагадвацца пра ўсё. Усіх абдымае.

І яна ўдасканальвае яшчэ болей новы скіл — проста ўмець камунікаваць з усімі, кім заўгодна. Навучылася ад яе новым фразачкам. Шмат насмяяліся, але вядома, не для публічных расповедаў. Пачуццё гумару ў сястры сямейнае )».

Ксенія Сырамалот — студэнтка БДУ і фігурантка вядомай «справы студэнтаў». 16 ліпеня суд прысудзіў ёй 2,5 гады калоніі. З кастрычніка адбывае тэрмін у гомельскай калоніі №4. 

Падтрымайце Ксенію: ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Сырамалот Ксеніі Аляксандраўне

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
3