Стан фронту між Балаклеяй і Купянскам. Карта расійскага ТГ-канала «Рыбарь» па стане на абед 9 верасня.

А ніжэй мы бачым, як ён выглядаў, у ацэнках Рыбаря, на ранак 9 верасня. У яго ацэнцы за няпоўны дзень украінцы прасунуліся каля 15 км на поўдзень, у кірунку Гарахаваткі, і прыкладна столькі ж на поўнач, да ўскрайкаў 50-тысячнага Купянска, дзе мясцілася марыянетачная «адміністрацыя» акупаванай часткі Харкаўскай вобласці.

Гарахаватка — гэта населены пункт, дзе стаіць мост цераз раку Аскол. Учора ўкраінскія войскі захапілі іншы мост, у вёсцы Сянькова і перарэзалі трасу Ізюм-Купянск.

Наступальная аперацыя ўкраінскай арміі адбываецца паміж рэкамі Северскі Данец і Аскол, якія абмяжоўваюць магчымасці бранятэхнікі. 

Аскол — прыток Данца, шырокі ў раёне Аскольскага вадасховішча.

З захопам Сянькова, а эксперты прагназуюць, што ў найбліжэйшыя дні ўкраінскія войскі могуць заняць і 50-тысячны Купянск, пад кантроль украінскай арміі пераходзіць дарога Купянск — Ізюм, якая была галоўнай артэрыяй забеспячэння значнай Ізюмскай групоўкі расійскіх войскаў, што навісае над Славянскам. Пасля гэтага ў распараджэнні расійскіх войскаў застанецца толькі горшы мост на другаснай дарозе цераз раку Аскол, які можа стаць лёгкай цэллю для ўкраінскіх «Хаймарсаў».

Украінскія вайскоўцы завязваюць вочы расійскаму палоннаму, 7 верасня. Скрыншот з відэа

Украінскія вайскоўцы завязваюць вочы расійскаму палоннаму, 7 верасня. Скрыншот з відэа

Імаверна, калі ўкраінскія войскі ўтрымаюць Сянькова і возьмуць Купянск, расіяне вымушаныя будуць адступіць з Ізюма і Святагорска, што зніме пагрозу са Славянска і Краматорска.

У той жа час, калі ўкраінская армія мае дастаткова рэзерваў, яна можа паспрабаваць замкнуць вялікае колца вакол Ізюма на левым беразе Аскола. Галоўнае пытанне — у авіяцыі і супрацьпаветранай абароне. Расія мае татальную перавагу ў паветры, таму ўкраінскія войскі вымушаныя наступаць паволі, падцягваючы наяўныя ў іх нешматлікія проціпаветраныя комплексы.

Расійскія шавіністычныя блогеры кшталту Рыбара дазваляюць сабе больш, чым афіцыйныя СМІ. Апошнім часам асяродак блогераў пачынае ўсё больш гаварыць аб праблемах і правалах расійскай арміі.

Блогер «Бродяга серых зон» паведамляе, што ўкраінская артылерыя знішчыла трэці мост цераз Аскол — у Купянску. «Паводле папярэдніх звестак, мост цераз Аскол у Купянску разбіты. Таксама ўдары наносяцца па Вялікім Бурлуку. Магчыма, праціўнік рыхтуецца пашыраць плацдарм», — піша «Бродяга».

Вялікі Бурлук — гэта райцэнтр на поўнач ад Купянска, на подступах да Ваўчанска, апошняга акупаванага ўкраінскага горада ў гэтай частцы Харкаўскай вобласці. Учора ўкраінская артылерыя абстраляла і расійскія вайсковыя аб'екты ў самім Ваўчанску, а таксама ў Ізюме і вакол яго.

Афіцыйна пра вызваленне Сянькова і прасоўванне да Гарахаваткі ўкраінскае камандаванне пакуль не паведамляла. Учора ўкраінскі сцяг быў узняты над горадам Балаклея. Расійскі гарнізон з горада збег у кірунку Ізюма.

Чытайце таксама: Паглядзіце, як украінцы ў Харкаўскай вобласці сустракаюць вызваліцеляў ВІДЭА

Клас
183
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
7
Сумна
6
Абуральна
14