Па словах крыніц выдання, прапанова Фрыдмана накіраваная на тое, каб пераканаць Вялікабрытанію адмяніць абмежаванні, якія былі ўведзеныя супраць яго.

Неназваныя чыноўнікі ЗША заявілі газеце, што ініцыятыва Фрыдмана — адна з тых прапаноў, якія бізнэсмены, банкі і кампаніі, якія трапілі пад санкцыі, таемна робяць уладам заходніх краін, якія фінансуюць аднаўленне Украіны пасля расійскага ўварвання.

Украінскі Альфа-банк прапанаваў Нацбанку краіны дазволіць Фрыдману перавесці на рахункі фінансавай арганізацыі мільярд даляраў са свайго асабістага рахунка, паведаміў старшыня наглядальнай рады банка Раман Шпек. Паводле яго слоў, гэтыя грошы пойдуць на фінансаванне праектаў ва Украіне. 

Але ва ўкраінскім банку адмаўляюць, што мэтай прапановы было аслабленне санкцый супраць Фрыдмана.

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
14
Ого
6
Сумна
0
Абуральна
2