Навукоўца і ваеннага эксперта Ягора Лебядка затрымалі 13 ліпеня. Спачатку яго асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне міліцыі).

Але пасля арышту на волю ён не выйшаў, бо яго перазатрымалі па крымінальнай справе паводле арт. 361-4 КК.

У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася інфармацыя, што прычына — інтэрв'ю «Еўрарадыё». 

Цяпер палітвязня ўтрымліваюць у СІЗА-1 на Валадарскага.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
31