Увогуле сітуацыю прадстаўнік МЗС РБ назваў «наўмыснай правакацыяй», мэта якой — «падштурхнуць беларускі бок да нейкіх больш рэзкіх крокаў». Пра гэта афіцыйны Мінск ужо заявіў Бруселю.
Аднак Еўрасаюз не згодзен з такой трактоўкай. Прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства ЕС Петэр Стана 8 верасня заявіў: «Незаконнае затрыманне нашага дыпламата з'яўляецца сур'ёзным парушэннем Венскай канвенцыі аб дыпламатычных адносінах». Бо сярод функцый дыпламата ёсць пункт «высвятленне ўсімі законнымі сродкамі ўмоў і падзей у дзяржаве знаходжання і паведамленне пра іх».
Затрыманне Эвеліны Шульц адбылося, калі яна выходзіла з памяшкання суда пасля публічнага абвяшчэння прысуду па выніках закрытага судовага працэсу, паводле якога дзесяць палітвязняў былі асуджаны на неабгрунтавана доўгія і жорсткія тэрміны зняволення. У міліцыі Шульц правяла дзве гадзіны, хаця паказвала міліцыянерам дыпламатычны пашпарт.





