82-гадовы мітрапаліт Рыжскі і Латвійскі Аляксандр кіруе Праваслаўнай царквой у Латвіі з 1990 года. 

82-гадовы мітрапаліт Рыжскі і Латвійскі Аляксандр кіруе Праваслаўнай царквой у Латвіі з 1990 года. 

«Прыняцце закона замацуе гістарычную самастойнасць і незалежнасць Латвійскай праваслаўнай царквы і прадухіліць уплыў ці ўладу Рускай праваслаўнай царквы над нашай царквой», — заявіў старшыня камісіі Сейма па правах чалавека і грамадскіх справах Артус Кайміньш.

Закон вызначае парадак зацвярджэння і адхілення мітрапаліта, архіепіскапаў і епіскапаў. Юрыдычныя змены не тычацца кананічных пытанняў, адзначаецца ў анатацыі да законапраекта.

Царква да 31 кастрычніка павінна прывесці статут у адпаведнасць з новымі патрабаваннямі закона.

У анатацыі да законапраекта Левітс адзначыў, што новы парадак адновіць гістарычны статус ЛПЦ і выключыць любую ўладу маскоўскага патрыярха над царквой у Латвіі.

Ініцыятыва звязаная з тым, што Маскоўскі патрыярхат падтрымлівае пуцінскі рэжым і вайну, якую Расія вядзе супраць Украіны.

«Адмова ад якой-небудзь сувязі з Патрыярхам Маскоўскім з'яўляецца важным пытаннем для нашых праваслаўных, усяго латвійскага грамадства і нацыянальнай бяспекі», — падкрэсліў у анатацыі да законапраекта прэзідэнт.

Па яго словах, «у незалежнай, дэмакратычнай і прававой Латвійскай дзяржаве праваслаўным патрэбная свая самастойная і незалежная царква. Такая была, ёсць і заўсёды будзе пазіцыя Латвійскай дзяржавы. Пад кіраўніцтвам архіепіскапа Яніса Померса гэта было дасягнута неўзабаве пасля абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі».

«Латвійская праваслаўная царква таксама была праінфармаваная аб падрыхтаваным законапраекце. Магу запэўніць, што Латвійская праваслаўная царква і мітрапаліт Аляксандр могуць разлічваць на поўную падтрымку Латвійскай дзяржавы, якая юрыдычна прызнае аўтакефальны статус царквы», — гаворыцца ў заяве прэзідэнта.

Клас
50
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3