Эвеліна Шульц (на фота ў цэнтры) каля дзвярэй залы суда. Фота: Скрыншот відэа

Эвеліна Шульц (на фота ў цэнтры) каля дзвярэй залы суда. Фота: Скрыншот відэа

Па словах дыпламата, 6 верасня каля 15.35 яе гвалтоўна затрымалі на выхадзе з будынка Мінскага гарадскога суда. Гэта адбылося пасля яе размовы ў фае з грамадзянамі, якія прысутнічалі на публічным абвяшчэнні прысуду ў закрытым судовым пасяджэнні, па якім дзесяць палітвязняў былі прысуджаныя ў агульнай складанасці да 94 гадоў пазбаўлення волі.

Шульц падкрэсліла, што яна неаднаразова давала зразумець, што валодае дыпламатычнай недатыкальнасцю, прад'явіла як дыпламатычную карту, так і дыпламатычны пашпарт.

— У канцы майго затрымання каля 17.30, калі прыбыў прадстаўнік дзяржпратакола МЗС, супрацоўнік міліцыі папрасіў мяне праз прадстаўніка МЗС (які перакладаў) прыняць афіцыйны «пратакол» і падпісаць яго, — працягнула Шульц. — На працягу ўсёй гэтай размовы я настойвала на выкананні майго дыпламатычнага імунітэту і на прысутнасці прадстаўніка дэлегацыі ЕС і/або консулаў Польшчы ці Нямеччыны.

Па словах дыпламата, падчас чытання пратаколу яе здымалі на відэакамеру.

Нагадаем, 6 верасня вынеслі прысуд праваабаронцы Марфе Рабковай і яшчэ дзевяці маладым людзям, якія праходзяць з ёй па адной справе. Яны атрымалі тэрміны ад пяці да 17 гадоў.

Пасля абвяшчэння прысуду пачаўся «хапун», у выніку якога затрымалі 13 чалавек. Практычна ўсіх праз некалькі гадзін адпусцілі. За кратамі засталіся толькі праваабаронца Наста Лойка і Данііл Кашэўскі. 7 верасня ім далі «суткі».

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
29