Настаўнік Інак Бёрк.

Настаўнік Інак Бёрк.

«У Ірландыі арыштавалі настаўніка за тое, што педагог называў хлопчыка хлопчыкам. Згодна з новаўвядзеннямі ў еўрапейскай адукацыі, там называюць усіх аднолькава — гендарна-нейтральным займеньнікам «яно» або «яны». Мужчыну затрымалі непасрэдна ў класе», — паведамляе БТ, спасылаючыся на Daily Mail.

Гісторыя гучыць дзіка, але ў першакрыніцы на Daily Mail усё па-іншаму. 

Настаўніка з Ірландыі Інака Бёрка насамрэч арыштавалі, але не за тое, што ён адмовіўся называць вучня «яны», а за парушэнне судовага загаду. 

Яшчэ ў маі школьнік, які знаходзіцца ў працэсе змены пола, і ягоныя бацькі папрасілі настаўніка выкарыстоўваць займеннік «яны» замест «ён». Пачалася спрэчка, у выніку якой настаўнік быў адхілены ад заняткаў. Спадар Бёрк не паслухаўся і працягваў прыходзіць у школу. Суд выпісаў загад, які забараняў яму прысутнічаць у школе, але настаўнік яго прынцыпова не выконваў. За непавагу да рашэння суда настаўніка і арыштавалі.

Настаўнік заявіў: «Трансгендарызм супярэчыць маёй хрысціянскай веры. Гэта супярэчыць Пісанням, супярэчыць духу Ірландскай царквы і маёй школы».

Суддзя ж сказаў, што ён выносіць рашэнне не па сутнасці аргументаў настаўніка адносна яго рэлігійных перакананняў або яго адхілення ад пасады, а на падставе парушэння судовага загаду.

Можна спрачацца, ці правільна зрабіла школа, што адхіліла настаўніка ад працы, але факт застаецца фактам: яго арыштавалі не за адмову называць школьніка канкрэтным займеннікам, як гэта сцвярджае БТ. 

Больш за тое, сцвярджэнне, што еўрапейскіх школьнікаў цяпер трэба называюць усіх аднолькава, гендарна-нейтральным займеньнікам «яно» або «яны» — хлусня. Ніякіх такіх «новаўвядзенняў еўрапейскай адукацыі» няма. Ёсць канфлікт настаўніка і школы, якая папрасіла называць школьніка так, як ён хацеў, а настаўнік, кіруючыся сваімі прынцыпамі, адмовіўся.

Клас
11
Панылы сорам
40
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3