Адвакаты Уласенка і Паўлюк

Адвакаты Уласенка і Паўлюк

Як заявілі ў Міністэрстве юстыцыі Беларусі, «падставай для правядзення пазачарговай атэстацыі паслужылі факты неналежнага выканання адвакатамі сваіх прафесійных абавязкаў, выяўленыя Міністэрствам юстыцыі падчас выбарачнай праверкі дзейнасці адвакатаў і юрыдычных кансультацый Гомельскай абласной калегіі адвакатаў», паведамляе «Гомельская вясна».

Па выніках пазачарговай атэстацыі ў Мінюсце паведамілі, што нібыта «падчас атэстацыі асобныя адвакаты паказалі нездавальняючы ўзровень ведаў заканадаўства, неабходны для ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці, што сведчыць пра іх недастатковую кваліфікацыю».

На гэтай падставе прынятае рашэнне «аб немагчымасці выканання адвакатамі Уласенкам, Кулажанкам, Паўлюк, Саўчанка сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі».

Такое рашэнне прынятае нягледзячы на тое, што адвакат Ганна Паўлюк, напрыклад, мае больш за 10 гадоў стажу работы па спецыяльнасці, з'яўляецца магістрам юрыдычных навук і выкладчыцай у ГДУ і ГГМУ. А адвакатка Таццяна Саўчанка мае больш за 36 гадоў стажу працы па спецыяльнасці.

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2