У паведамленні сказана, што гаворка ідзе пра асфальтабетонныя заводы. Кошт перададзеных актываў ацанілі ў 120 млн грыўняў, ці 3,2 млн даляраў. Прадпрыемствы працавалі ў Кіеве, а таксама ў Жытомірскай і Мікалаеўскай абласцях.

Украінскія ўлады цяпер вырашылі таксама расследаваць, ці не былі прысвоеныя сродкі ўкраінскага дзяржбюджэту, якія выдзяляюцца на будаўніцтва, рэканструкцыю і рамонт дарог.

Гэта не першы выпадак арышту беларускай уласнасці ва Украіне. Раней кіраўнік МЗС Уладзімір Макей заяўляў, што Мінск дэталёва вывучае ўсе гісторыі, звязаныя з арыштам беларускай маёмасці за мяжой, і не пакіне гэтыя дзеянні без адказу.

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0