Гомельскі абласны суд вынес прысуд па крымінальнай справе адміністратара культурна-гістарычнага Telegram-канала Rezystans, палітзняволенага Мікіты Слепянка. Юнака абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання і кіраванні ім (ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса), паведамляе «Вясна».

Мікіта стварыў і адміністраваў культурна-гістарычны тэлеграм-канал Rezystans. Яго выклікалі на допыт у міліцыю 6 красавіка і больш не адпусцілі. Пазней стала вядома, што на яго заведзеная крымінальная справа. Rezystans, у якога больш за 200 падпісчыкаў, МУС прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем».

Да суда Мікіту Слепянка ўтрымлівалі ў СІЗА-3 г. Гомеля.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
20