Вадзім Гігін. Фота spektr.by

Вадзім Гігін. Фота spektr.by

Гігін адзначыў, што патрабуючы рэпарацый ад Нямеччыны, Польшча, па сутнасці, прызнае вынікі Другой сусветнай вайны. У сувязі з гэтым ён лічыць, што «свой рахунак Польшчы выставіць можам і мы».

«Германія, прынамсі цяперашні ўрад, пакаялася ў злачынствах нацыстаў. А кіруючыя колы Польшчы, незалежна ад таго, кансерватары яны ці лібералы, пакаяліся ў злачынствах Пілсудскага? Ды яны яму ставяць помнікі, ён у іх нацыянальны герой», — адзначыў прапагнандыст.

«Я лічу, што цалкам разумна нам — гісторыкам і палітыкам — пачаць працэс, прынамсі на ўзроўні грамадскіх слуханняў (мы будзем звяртацца і ў наш парламент), каб мы падлічылі, якая шкода была нанесеная Беларусі польскім панаваннем».

На думку Гігіна шкода заключалася ў штучным затарможванні развіцця гэтай тэрыторыі, у прыватнасці, прамысловасці. У выпампоўванні з заходніх абласцей сельскагаспадарчых рэсурсаў, у заніжанай аплаце работнікам, шкода была нанесеная ў культурнай палітыцы.

«Ці можам мы гэты рахунак прад'явіць палякам? Вядома ж, можам. Ёсць і прававая перспектыва для падобнага разбору. Польскі ўрад тады, асабліва пасля майскага перавароту 1926 года, фактычна не выконваў многія палажэнні Рыжскага дагавора, які не проста падзяляў тэрыторыю, а гарантаваў нацыянальным меншасцям у рамках Рэчы Паспалітай правы і свабоды», — мяркуе Гігін

Клас
1
Панылы сорам
16
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
5