Адміністрацыйны пазоў аб пазбаўленні «Новай газеты» рэгістрацыі СМІ падаў у суд Раскамнагляд.

Галоўны рэдактар выдання Дзмітрый Муратаў пракаментаваў рашэнне суда наступным чынам: «Гэта нікчэмнае рашэнне, заказное палітычнае. Не мае пад сабой ніякай законнай падставы». Ён паабяцаў, што рашэнне будзе абскарджанае.

Папяровы выпуск «Новая газета» спыніла на пачатку сакавіка, тады паведамлялася, што яна не будзе выходзіць да канца вайны ва Украіне.

У мінулым годзе галоўны рэдактар выдання Дзмітрый Муратаў атрымаў Нобелеўскую прэмію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
10