Па выніку першага паўгоддзя сярэдняя заработная плата настаўнікаў у Беларусі да сярэдняй рэспубліканскай склала 89%. Аднак Андрэй Іванец падкрэсліў, што бачная станоўчая дынаміка і ёсць надзея, што паказчыкі будуць выкананыя.

— З 1 верасня ўстаноўлена павышэнне заработнай платы нашым выхавальнікам ва ўстановах дашкольнай адукацыі, памочнікам выхавальнікаў. Гэта вельмі важна, таму што адукацыя пачынаецца з дзіцячага садка. З 1 студзеня 2022 года ўведзена надбаўка за класнае кіраўніцтва ў памеры адной базавай велічыні. Гэта досыць адчувальная дабаўка да зарплаты, але цалкам справядлівая, таму што класны кіраўнік мае вельмі сур'ёзныя дадатковыя функцыі, — сказаў Андрэй Іванец.

Таксама міністр заявіў, што беларусам чужыя еўрапейскія каштоўнасці.

«Сёлета Міністэрствам адукацыі не рэкамендавана ніякага гендарнага курсу. Намі распрацавана шэсць факультатываў для вучняў розных класаў па сямейных каштоўнасцях, якія заснаваныя на традыцыйнай культуры, традыцыйных каштоўнасцях беларускага народа. Бо не проста так мы ў Канстытуцыі замацавалі ўжо тое, што шлюб — гэта саюз мужчыны і жанчыны. У гэтай сувязі міністэрства адукацыі будзе вельмі жорстка кантраляваць і каардынаваць работу па сямейным выхаванні. Таму, што нам чужая еўрапейская ідэалогія, чужыя еўрапейскія каштоўнасці, і мы проста не маем права дапусціць таго, каб яны ўсякім чынам пратачыліся ў розумы нашай моладзі, — сказаў Іванец.

Міністр адукацыі ўпэўнены, што прынятыя яго ведамствам меры не дазволяць «еўрапейскім каштоўнасцям» нейкім чынам трапіць «і ў беларускую сістэму адукацыі, і ў грамадства ў цэлым».

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1