Калізія ў тым, што героі — муж і жонка — прыязджаюць не проста ў незнаёмую і незразумелую краіну, але і ў краіну, дзе для іх па вызначэнні няма і не можа быць працы. У іх спецыфічная прафесія: у Саюзе яны дублявалі замежныя фільмы. Ну, і гадкоў ім за шэсцьдзесят.

Навошта руская гаворка можа спатрэбіцца ў Ізраілі? Ну, напрыклад, для сэксу па тэлефоне з такімі ж адзінокімі і страчанымі рэпатрыянтамі…

Невясёлая па сутнасці, але смешная псіхалагічная камедыя. Фільм фікусуецца на акторах. Там няма пейзажаў і прыгажосцяў. Бюджэт відавочна невялікі, так што відовішча глядач не атрымае. Гэта разумны фільм, сумны і смешны, добры і сумленны, з выдатнай сцэнарнай асновай і тонкай ігрой, асабліва актрысы Марыі Белкінай. Рэкамендую.

Дарэчы, рэжысёр Яўген Руман — ураджэнец Мінска. І там ёсць валянцінка для беларусаў.

Bad Sisters. «Змова сясцёр Гарві» — чорная камедыя

Што паглядзець. «Пясочны чалавек» — адна з найлепшых фэнтэзі-саг гэтага года

Што паглядзець. «Курорт» — з пляжнай казкі ў таямнічую гісторыю

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Woodoo Cult / Адказаць
07.09.2022
Перепечатываем её отзыв... А нахуя вы его перепечатываете? Нахуя нам нужно знать отзыв зиссерихи о чём бы то ни было. Или что, дынько, скурко, не рассчитались ещё за хостинг?)))))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру