Даверыўшыся парадам «экспертаў», пацярпелы выконваў усе іх патрабаванні, нават падпісаў пагадненне, паводле ўмоваў якога, неабходна было ўносіць штомесяц не менш як 350 даляраў.

Калі на рахунку было ўжо 84 тысячы даляраў, яму прапанавалі ўдзельнічаць у конкурсе брокераў, у якім у яго згарэлі амаль усе сродкі. Прадстаўнік «біржы» прапанаваў мужчыну атрымаць страхоўку, для гэтага трэба было ўнесці 50 тысяч даляраў, але сышліся на 14 тысячах рублёў.

Мінчук урэшце наважыўся абнаявіць свае даходы, але менеджары запатрабавалі аплаціць падатковыя зборы. Пасля таго яны доўга не выходзілі на сувязь, і пацярпелы напісаў зварот на сайт кампаніі. Атрымаўшы адказ, ён зразумеў, што стаў ахвярай махляроў.

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1