Салдаты вермахта ламаюць шлагбаум на памежным пункце ў Сопаце (мяжа Польшчы і вольнага горада Данцыга), 1 верасня 1939. Фота: «Вікіпедыя»

Салдаты вермахта ламаюць шлагбаум на памежным пункце ў Сопаце (мяжа Польшчы і вольнага горада Данцыга), 1 верасня 1939. Фота: «Вікіпедыя»

У гадавіну пачатку ІІ Сусветнай вайны «Жоўтыя злівы» рэпостнулі допіс, у якім нейкі аўтар-прапагандыст «развенчвае міфы» пра пачатак вайны.

Вось вытрымкі з «развенчвання міфаў».

«2. Польшча была нявіннай ахвярай агрэсіі.

Шакал Еўропы зжор чужое ў Расіі, Аўстра-Венгрыі, Чэхаславакіі, Германіі. Аблізваўся на Літву, СССР і патрабаваў калоніі ў Афрыцы.

4. Рэйх доўга рыхтаваўся.

Наогул не рыхтаваўся. Да 31.08.1939 спрабаваў вырашыць з Данцыгскім калідорам па-мірнаму. Але Захад зрабіў усё, каб па-мірнаму не выйшла. Дырэктыва №1 была падпісаная Адзікам 31 жніўня.

8. Вайна з боку Рэйха была захопніцкай.

Вядома не. Рэйх спрабаваў атрымаць бязмытны калідор у нямецкі горад Данцыг. Цяпер такое вырашаецца па тэлефоне. Гаворка не ішла нават пра вяртанне нямецкіх земляў», — распаўсюджвае допіс лукашэнскаўскі паблік.

Рэпостам праўладны канал не абмежаваўся. Ён стварыў уласны допіс, у якім пракаментаваў патрабаванне Польшчай рэпарацый ад Германіі за страты ў Другой Сусветнай вайне.

«А наогул, калі шчыра, патрабаваць з немцаў грошай за вайну не зусім справядліва.

Бо калі ўспомніць гісторыю, фашысцкая Германія не толькі выцягвала з Польшчы сокі, але і ўкладвала ў яе. Займалася эканомікай Польшчы, ствараючы прадпрыемствы і новыя працоўныя месцы. Канцлагераў у краіне пабудавана было нямала і, што важна, працавалі там пераважна палякі».

«Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае да пяці гадоў турмы за рэабілітацыю нацызму. Але гэты Кодэкс, відаць, не будзе прыменены да прапагандыстаў, калі яны апраўдваюць гітлераўскі напад на Польшчу. Урэшце, Гітлер у 1939 годзе быў саюзнікам Сталіна, а Сталіна хваляць афіцыйныя беларускія ўлады. Ды і «свята народнага адзінства» 17 верасня было вынікам таго, што Гітлер і Сталін распачалі вайну», — пракаментаваў скандальныя допісы гісторык Кастусь Шыталь.

Клас
4
Панылы сорам
65
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
61