Івану Мураўёву 43 гады. У свой час ён стаяў ля вытокаў тэлеканала СТБ, але апошнія дзесяць год займаецца horeca-й: кіруе знакамітай «Кальяннай №1» на Карла Маркса. 

Затрымалі яго днямі, затрымліваў Следчы камітэт у кальяннай. 

У пратэстах 2020-га Мураўёў не ўдзельнічаў (але паспеў пабываць на сутках — аказаўся выпадковай ахвярай выцягванняў з машын). 

Меркавана, затрыманне звязанае з адным з «экстрэмісцкіх» артыкулаў. 

Нядаўна Мураўёў ажаніўся з журналісткай СТБ. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?