«Каля 12 гадзін дня 53-гадовая кіроўца аўтамабіля «Аўдзі» рухалася з боку гарадскога пасёлка Зэльва. Перад ёй ехаў аўтамабіль «Фольксваген» і далей фура. Жанчына выехала на паласу сустрэчнага руху і пачала абганяць аўтамабілі, але кіроўца «Фольксвагена» таксама пайшоў на абгон спераду фуры», — паведамілі ў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Жанчына спалохалася, з'ехала на ўзбочыну і вылецела ў кювет. А там якраз знаходзіліся два работнікі лясгаса, якія патрапілі пад аўтамабіль. 49-гадовы мужчына памёр, а яго 37-гадовага калегу з пераломамі ног даставілі ў бальніцу.

Усе абставіны здарэння, у тым ліку прычыны аварыі, высвятляюцца.

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
2