Гэта першы такі беларускі камп'ютар, які, як ён сказаў, яму падарылі «разумныя людзі».

«Ім была пастаўленая задача пашатацца па ўсім свеце, знайсці самае лепшае, тое, што мы не можам ствараць самі — працэсары, праграмнае забеспячэнне — і стварыць гэты камп'ютар. Шчыра скажу, у ім менш за 20%, каля 12%, беларускага. Да канца года будзе 30», — прарэкламаваў Лукашэнка навінку.

Выпусціў камп'ютар завод «Гарызонт».

«Я ўпэўнены, што гэта будзе самы сучасны камп'ютар на ўзроўні сусветных тэхналогій», — пахваліўся Лукашэнка.

І дадаў, што разам з Расіяй ён выпусціў 3 ці 5 «суперкамп'ютараў».

Лукашэнка выказаў меркаванне, што цалкам зрабіць сваё і немагчыма — ніводная краіна так не робіць. Калі нядаўна ён наведваў Мотавелазавод, то пазіцыя была іншай — ёй патрабаваў стварыць цалкам сваю тэхніку.

З беларускімі распрацоўкамі час ад часу здараюцца казусы. Так, планшэт ад «Гарызонта», якім хваліліся ў 2012 годзе, аказаўся зробленым з кітайскіх камплектуючых пад беларускай налепкай.

Перадавыя айчынныя напрацоўкі мусілі прэзентаваць і на нарадзе па мікраэлектроніцы ў чэрвені. Тады людзі, абазнаныя ў сферы, заўважылі — некаторыя платы, што трапілі ў кадр, распрацоўваліся яшчэ на пачатку нулявых. А 16-канальны модуль ацэнкі актыўнага клеткавага балансу, які прэзентавалі як айчынны, аказаўся амерыканскім.

Чытайце таксама: «Беларускімі там могуць быць толькі гумовыя ножкі і налепка «Н». Што мог выпусціць «Гарызонт»?

Клас
9
Панылы сорам
63
Ха-ха
154
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
4