У «пакаянным відэа», якое з’явілася на праўладных тэлеграм-каналах, яна «прызналася» ў тым, што перакрывала рух транспарту падчас жнівеньскіх акцый пратэсту ў 2020 годзе, была падпісаныя на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, а таксама зарэгістравалася ў плане «Перамога».

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 30 жніўня суддзя Юрый Машкетаў пачаў разглядаць справу палітзняволенай. Учора Наталлі быў агучаны прысуд: тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хіміі»). Яе вызвалілі ў зале суда.

Вядома, што на працэсе «Мінсктранс» выставіў іск за пяць эпізодаў на 98 тысяч рублёў — яго вынеслі ў асобную грамадзянскую вытворчасць.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
9