Прыпынак у Варшаве з працай Яўгеніі Мужавай «Мы не мяса». Фота: фэйсбук Яўгеніі Мужавай
«Конкурс, кампанія і выстава ў галерэі пад адкрытым небам Музея Каралеўскіх Лазенак ва Уяздоўскіх алеях у сталіцы з’яўляюцца выразам нашай салідарнасці з беларускім грамадствам, якое не спыняе мірнай барацьбы за дэмакратыю ў сваёй краіне, — паведамляецца на сайце Нацыянальнага цэнтра культуры ў Варшаве. — Усіх, каму блізкія вольныя імкненні нашых суседзяў-беларусаў, заклікаем дэманстраваць памяць, салідарнасць і падтрымку ў мастацкай форме».
Сама выстава прац-пераможцаў конкурсу будзе працаваць да 4 верасня на агароджы парку Каралеўскіх Лазенак у Варшаве з боку алей Уяздоўскіх.
Чытайце таксама:
Рух да сэрца і «Б як свабода». Падвялі вынікі конкурсу плакатаў, прысвечанага гадавіне беларускай рэвалюцыі





