Фота ілюстрацыйнае
Белстат паведамляе пра выбарачнае абследаванне, па звестках якога ўзровень беспрацоўя ў працаздольным узросце нібыта склаў 3,6%. Гэта 2,8% — жанчыны, а 4,4% — мужчыны.
На вёсцы беспрацоўных зафіксавана крыху менш — 3%, а ў гарадской мясцовасці такіх 3,8%.
З занятасцю лічбы такія: у працаздольным узросце яе ўзровень склаў 84% за II квартал. Усяго ў беларускай эканоміцы па стане на ліпень было занята 4197,2 тыс. чалавек.
У большасці беларусы, паводле гэтых звестак, шукаюць працу праз інтэрнэт або СМІ. На другім месцы — з дапамогай «званка сябру».





