Святлане Грышкевіч 30 гадоў. Некалькі гадоў яна займаецца арганізацыяй экскурсій па Беларусі на розныя тэмы.

Жанчына ў відэа сілавікоў кажа, што падчас экскурсіі дапусціла «некарэктную заўвагу» на адрас Лукашэнкі, за што была затрыманая ГУБАЗіКам. Магчыма, прычынай стаў данос ці праслухоўванне, самі сілавікі адзначаюць, што «беларусы праяўляюць пільнасць і дзеляцца самымі абуральнымі фактамі».

Жанчыну вінавацяць ў тым, што яна распавядала пра падзеі, «згодна са сваімі бэчэбэшнымі перакананнямі». Пад «бэчэбэшнымі перакананнямі» звычайна маецца на ўвазе беларускі, а не савецкі ці расійскі погляд на гісторыю і сучаснасць. 

Там жа адзначаецца, што «вырашаецца пытанне пра завядзенне крымінальнай справы».

Усяго з 2020 года ў Беларусі заведзена больш за 11 тысяч палітычна матываваных крымінальных спраў. Ахвярамі палітычных рэпрэсій сталі дзясяткі тысяч людзей, больш за 100 тысяч чалавек вымушана сталі ўцекачамі. Рэпрэсій такога маштабу Еўропа ХХІ стагоддзя яшчэ не ведала.

Стала вядома, што Святлане прысудзілі 12 сутак арышту за «дробнае хуліганства».

Чытайце яшчэ:

Затрымалі Паўла Мажэйку. У адзін дзень з адвакаткай мастака Пушкіна

АМАП правёў серыю затрыманняў у Кобрыне

«Мама прасіла тату сысці з палітыкі». Дачка Рыгора Кастусёва пра бацькаву няволю ды трывожныя навіны з-за кратаў

Клас
3
Панылы сорам
13
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
8
Абуральна
112