У адпаведнасці з урадавай пастановай, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, стаўкі экспартных пошлін на нафту, мазут, бітум нафтавы, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты зніжаюцца да 52 даляраў за тону (раней — 53 даляры), на прамагонны бензін — да 28,6 даляра за тону (было 29,1 даляра), на таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, змазачныя алеі — да 15,6 даляра за тону (было 15,9 даляра).

Раней стаўкі вывазных мытных пошлін на нафту і нафтапрадукты змяняліся 1 жніўня, калі былі зніжаныя на 4%. Беларусь з 2010 года ўніфікуе стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты з дзеючымі ў Расіі з улікам бяспошліннага імпарту нафты з РФ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?