Як паведамляе прэс-служба МУС, затрыманы ў месенджары размясціў аб'яву пра аказанне паслуг па пераводзе наяўных грошай у крыптавалюту. Аднаму з заказчыкаў хлопец прызначыў сустрэчу, падчас якой па вуснай дамоўленасці павінен быў перавесці валюту на электронны кашалёк.
Пасля таго, як затрыманаму былі перададзеныя наяўныя (каля 6 тысяч даляраў), той распыліў у вочы пацярпеламу газ з пярцовага балончыка і ўцёк з месца здарэння. Хлопца хутка затрымалі.
Таксама было ўстаноўленае яго дачыненнеда аналагічнага злачынства, здзейсненага месяцам раней. Атрымаўшы ад расіяніна 5000 рублёў у эквіваленце для пераводу на электронны кашалёк, затрыманы таксама збег з грашыма.





