Пра гэта беларускае прадстаўніцтва сеткі паведаміла ў Instagram.
Да гэтага Papa John’s паступова закрывала свае філіялы ў Мінску, Гродне, Віцебску і іншых гарадах (за пяць месяцаў закрыліся не менш за 18 рэстарацый у Мінску, Гродне, Бабруйску, Бараўлянах, Гомелі, Магілёве, Віцебску і Мазыры). Прычыны сыходу кампаніі не ўдакладнаюцца.
9 сакавіка Papa John’s заявіў аб сыходзе з Расіі, у сувязі з рашэннем не падтрымліваць расійскі рынак на фоне вайны ва Украіне.





