Ад заўтра базавую стаўку павысяць. На адзін рубель
У Беларусі з 1 верасня павысяць базавую стаўку — да 211 рублёў. Цяпер яна складае 210 рублёў.
З 1 лістапада базавую стаўку маюць намер падняць да 212 рублёў.
Да яе прывязаныя памеры зарплат работнікаў бюджэтных і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі і работнікі якіх прыраўняныя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ