Па ёй відаць, як на пачатку года чыгунка працавала на павышаных магутнасцях.
Так, у студзені экспарт транспартных паслуг па грузавых перавозках (без уліку працы Белінтэртранса за межамі Беларусі) склаў 17,7 мільёна даляраў, ці 152,7% да студзеня мінулага года. У лютым — 16,3 мільёна даляраў (152,1% да лютага 2021-га), у сакавіку — 17 мільёнаў (135% да папярэдняга сакавіка).
Пасля ж экспарт стаў пакрысе прасядаць. У красавіку гэта было 12,5 мільёна даляраў (96,7%), у маі — 10,4 мільёна (82,6%), у чэрвені — 9,8 мільёна (75,2%), у ліпені — 9,7 мільёна (72,9% да ліпеня 2021 года).
Графік: тг-канал @belzhd_live
Падобная сітуацыя і з транзітам па чыгунцы. Калі глядзець на паказчыкі ў тонах, то ў студзені гэта было 137,5% да студзеня мінулага года, у лютым — 143,7%, у сакавіку — 143,5%. У красавіку транзіт у тонах склаў ужо 97,6% да красавіка 2021-га. у маі — 62,9%. У чэрвені ў параўнанні з мінулым годам гэта было 81,9%, у ліпені — 71,5%.
На графіку прыведзены паказчыкі ў далярах. Графік: тг-канал @belzhd_live





