Па словах Мучніка, ён павінен быў сустрэцца з Асламазян, але яна не прыйшла. «Не патэлефанавала, што было на яе не падобна. Паехалі шукаць. У рэанімацыі сказалі, што нічога зрабіць не маглі», — распавёў журналіст.
Манана Асламазян (нар. 1952) узначальвала Internews з 1993 года. Фонд уваходзіў у Міжнародную асацыяцыю Internews International і займаўся падтрымкай незалежных СМІ ў Расіі. У 2002—2007 гадах медыяменеджарка ўваходзіла ў расійскую Нацыянальную асацыяцыю тэлерадыёвяшчання. Асламазян — лаўрэатка прэмій «Медыяменеджар Расіі» (2002) і ТЭФІ (2010).
У тым жа 2007 годзе Асламазян стала фігуранткай крымінальнай справы аб кантрабандзе валюты, піша «Коммерсант». Паводле версіі следства, журналістка прывезла з Францыі ў Расію 9,5 тысячы еўра замест дазволеных 10 тысяч даляраў. Асламазян казала, што пераблытала еўра з далярамі і не ўлічыла розніцу ў курсе валют.
Пасля завядзення крымінальнай справы медыяменеджарка з'ехала з Расіі і пакінула Internews.





