Відэа сустрэчы апублікаваў у сябе ў TikTok праект пра палітвязняў politzek.me.
«Дзеці, якіх Вадзім трэніраваў і іх бацькі памятаюць пра яго. І вельмі чакаюць яго вызвалення», — гаворыцца ў подпісе да відэа.
28-гадовага Вадзіма Чапялевіча затрымалі 17 сакавіка 2021 года ў рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках 10 жніўня 2020 года ў Брэсце. Суд прызнаў яго вінаватым і прызначыў тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.





