Віктар Лукашэнка паляцеў у Ізраіль?
Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «МотолькоПомоги», сёння ў 10:12 з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» вылецеў бізнэс-Джэт Bombardier Challenger 850 з рэгістрацыйным нумарам EW-301pj, аператарам якога выступае Белавія.
Спачатку гэты самалёт прызямліўся ў Тбілісі, а менш чым праз гадзіну зноў падняўся ў паветра і адправіўся ў Тэль-Авіў, дзе прызямліўся у 18:13 па мінскім часе.
Сам самалёт — уласнасць беларускага ўрада, і сёння ў Ізраіль, па інфармацыі «МотолькоПомоги», на ім чамусьці адправіўся старэйшы сын Лукашэнкі Віктар.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ